Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

садо́м, -у, м. (разм.).

Неразбярыха, сумятня, крык.

У хаце цэлы вечар с.

Садом і гамора — поўны беспарадак, хаос.

садо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па доглядзе за садам і вырошчванні садовых раслін.

|| ж. садо́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. садо́ўніцкі, -ая, -ае.

садо́ўніцтва, -а, н.

1. Занятак садоўніка, майстэрства даглядаць сад.

2. Развядзенне садовых раслін як гадіна сельскай гаспадаркі.

|| прым. садо́ўніцкі, -ая, -ае.

садра́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., здзярэ́цца; зак.

1. Злупіцца, зняцца (пра кару, скуру і пад.), аддзяліцца ад паверхні.

На пальцы садралася скура.

2. Стаць непрыгодным ад доўгага ўжывання (пра венік, шчотку і пад.).

|| незак. здзіра́цца, -а́ецца.

садра́ць гл. драць.

садру́жнасць, -і, ж.

1. Узаемная дружба, сяброўскае яднанне.

С. народаў.

Салдацкая с.

2. Аб’яднанне каго-, чаго-н. на аснове агульных інтарэсаў, поглядаў, дружбы.

С. пісьменнікаў.

С. мастакоў.

3. Дзяржаўнае аб’яднанне.

Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД).

сады́зм, -у, м.

1. Абвостраная жорсткасць, заўзятая цяга да катаванняў; задавальненне ад чужых пакут.

2. Падавая ненармальнасць, пры якой падавое пачуццё задавальняецца прычыненнем фізічнага болю другой асобе.

|| прым. сады́сцкі, -ая, -ае.

сады́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, апантаны садызмам.

|| ж. сады́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. сады́сцкі, -ая, -ае.

са́ечны гл. сайка.

са́жа, -ы, ж.

1. Чорны надёт ад няпоўнага згарання паліва, што асядае на ўнутраных частках печаў, комінаў.

2. Хвароба хлебных злакаў у выглядзе чорнага ліпкага налёту.