Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

салява́рны гл. солеварэнне.

салява́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Прадпрыемства, дзе выварваюць соль.

салявы́ гл. соль¹.

саля́мі, нескл., ж.

Сорт цвёрдай вэнджанай каўбасы.

салянакі́слы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да солей салянай кіслаты.

саля́нка¹, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тое, што і сальніца.

саля́нка², -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Густы суп з дробна нарэзанымі кавалкамі мяса або рыбы і вострымі прыправамі.

саля́ны, -ая, -ае.

У выразе: саляная кіслата — раствор хлорыстага вадароду ў вадзе.

саляны́ гл. соль¹.

саля́р, -у, м. і саля́рка, -і, ж.

Прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва.

|| прым. саля́равы, -ая, -ае.

Саляравае масла.