Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

са́льнасць, -і, ж.

1. гл. сальны.

2. мн. -і, -ей. Непрыстойнасць, грубасць, цынічнасць.

Гаварыць сальнасці.

са́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тлушчавая складка ў брушыне.

2. Прыстасаванне для герметызацыі адтулін, праз якія праходзяць рухомыя часткі механізмаў — валы, штокі і пад. (спец.).

|| прым. са́льнікавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

сальні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Невялікая пасудзіна для солі.

Насыпаць солі ў сальніцу.

са́льны, -ая, -ае.

1. гл. сала.

2. Які стаў тлустым, блішчастым ад сала, забруджаны салам.

Сальная барада.

3. перан. Непрыстойны, грубы, цынічны.

С. анекдот.

|| наз. са́льнасць, -і, ж.

са́льта, нескл., н. і са́льта-марта́ле, нескл., н.

Акрабатычны скачок з пераваротам цела ў паветры.

сальфе́джыа, нескл., н. (спец.).

1. Вакальнае практыкаванне — спяванне нот з вымаўленнем іх назваў.

2. Вучэбная дысцыпліна, прызначаная для развіцця музыкальнага слыху, голасу.

Два ўрокі с.

са́льца гл. сала.

салю́т, -у, Мю́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Ваенная форма прывітання або аддача пашаны каму-, чаму-н. ружэйнымі або артылерыйскімі залпамі, падняццем ці апусканнем сцяга і пад., а таксама стральба і феерверк з прычыны ўрачыстай даты, падзеі.

С. дваццаццю артылерыйскімі залпамі.

2. Прывітанне пры сустрэчы з кім-н.

Салют, сябры!

Піянерскі салют — прывітанне, якое выражаецца ў падняцці над галавой правай рукі.

|| прым. салю́тны, -ая, -ае.

салютава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак. і незак., каму-чаму.

Аддаць (аддаваць) салют.

|| зак. адсалютава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й.

саля... (гл. соле...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «соле...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: салявар, саляварня, салявоз, салякоп, саляносны (басейн), саляпромысел, саляфабрыка.