Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сашчамі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шчэ́міцца; зак. (разм.).

1. Шчыльна самкнуцца, злучыцца (пра зубы, пальцы і пад.).

2. перан. Пра сэрца, душу: адчуць боль, цяжар пад уплывам якога-н. пачуцця.

Ад жалю сашчамілася сэрца.

|| незак. сашчамля́цца, -я́ецца і сашчэ́млівацца, -аецца.

сашчамі́ць, -шчамлю́, -шчэ́міш, -шчэ́міць; -шчэ́млены; зак., што (разм.).

1. Шчыльна злучыць, самкнуць (зубы, пальцы і пад.).

С. зубы.

2. перан. Выклікаць адчуванне душэўнага болю, смутку і пад.

Жаль сашчаміў сэрца.

|| незак. сашчамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і сашчэ́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

сашчапі́цца, -шчаплю́ся, -шчэ́пішся, -шчэ́піцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца пры дапамозе чаго-н. (сашчэпак, клямараў і пад.).

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сплёўшыся, злучыцца разам; шчыльна з сілай сціснуцца (пра зубы і пад.), сашчаміцца (пра рукі, пальцы і пад.).

Пальцы сашчапіліся ў кулакі.

3. перан. Сысціся ў бойцы, спрэчцы.

С. за грудкі.

|| незак. сашчапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і сашчэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

сашчапі́ць, -шчаплю́, -шчэ́піш, -шчэ́піць; -шчэ́плены; зак., што.

1. Злучыць адно з адным пры дапамозе сашчэпак, клямараў і пад.

С. ланцуг.

2. Злучыць разам, сплятаючы (рукі, пальцы).

С. кулак.

С. рукі.

С. зубы (сціснуць).

|| незак. сашчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і сашчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

сашчыпа́ць, -шчыплю́, -шчы́плеш, -шчы́пле; -шчыпі́; -шчыпа́ны; зак., што.

Шчыпаючы сарваць, вырваць што-н.

С. шчаўе.

С. лусту хлеба.

|| незак. сашчы́пваць, -аю, -аеш, -ае; аднакр. сашчыпну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты.

|| наз. сашчы́пванне, -я, н.

сашчэ́млівацца гл. сашчаміцца.

сашчэ́мліваць гл. сашчаміць.

сашчэ́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. Прылада для сашчэплівання папер.

2. Прыстасаванне, з дапамогай якога счапляюць што-н. (спец.).

Вагонныя сашчэпкі.

|| прым. сашчэ́пачны, -ая, -ае.

саю́з, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Цеснае аб’яднанне, сувязь дзвюх або некалькіх асоб, груп і пад.

Сяброўскі с.

Раённы с. паляўнічых.

2. -у. Аб’яднанне, пагадненне арганізацый, дзяржаў для сумесных дзеянняў.

Ваенны саюз.

Гандлёвы саюз.

3. Назва дзяржаў, грамадскіх арганізацый, таварыстваў, партый, класаў.

С.

Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Прафесійны с.

С. рабочых і сялян.

С. кампазітараў.

|| прым. саю́зны, -ая, -ае.

саю́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто знаходзіцца ў саюзе (у 1 і 2 знач.), дзейнічае ў згодзе з кім-, чым-н.

Заключаць пагадненне з саюзнікамі.

Саюзнікі ў барацьбе з агрэсарамі.

|| ж. саю́зніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. саю́зніцкі, -ая, -ае.