Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

самазагара́льны, -ая, -ае.

Здольны да самазагарання ў выніку ўнутранага награвання.

Самазагаральныя газы.

|| наз. самазагара́нне, -я, н.

С. каменнага вугалю.

самазара́дны, -ая, -ае (спец.).

Які зараджаецца аўтаматычна.

Самазарадная вінтоўка.

самазаспакае́нне, -я, н.

Легкадумная ўпэўненасць, уяўнае заспакаенне сябе тым, што ўсё ідзе добра.

Няма падстаў для самазаспакаення.

самазаспако́енасць, -і, ж.

Беспадстаўная супакоенасць, легкадумная ўпэўненасць у паспяховым ходзе спраў.

самазаспако́іцца, -ко́юся, -ко́ішся, -ко́іцца; зак.

Аддацца самазаспакаенню.

|| незак. самазаспако́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

самазахава́нне, -я, н.

Імкненне захаваць сваё жыццё, засцерагчы сябе ад небяспекі.

Інстынкт самазахавання.

самазва́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Грузавы аўтамабіль з кузавам, які механічна перакульваецца.

2. Транспартны сродак, які можа самаразгружацца, механічна звальваць груз.

Вагон-с.

|| прым. самазва́льны, -ая, -ае.

самазва́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Той, хто выдае сябе за другога чалавека, прысвоіўшы сабе чужое імя, званне.

|| ж. самазва́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

самазва́нства, -а, н.

Незаконнае прысваенне сабе чужога імя, звання з мэтай абману.

самазва́ны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца самазванцам.