Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

саўдзе́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Сумесна ўдзельнічаць з кім-н. у чым-н., быць саўдзельнікам чаго-н. (часцей пра нядобрую справу, нешта несамавітае, непрыстойнае).

саўлада́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая сумесна з кім-н. валодае чым-н.

|| ж. саўлада́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

саўлада́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., з кім-чым.

1. Перамагчы, узяць верх у чым-н.; адолець, асіліць каго-, што-н.

С. са злачынцам.

С. з канём (прымусіць слухацца, падпарадкаваць сабе). С. з сабою (перасіліць сябе).

2. Змагчы выканаць якую-н. работу, ажыццявіць што-н.

С. з уборкай хлеба.

саўлада́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (спец.).

Уладаць чым-н. сумесна з кім-н.

|| наз. саўлада́нне, -я, н.

са́ўна, -ы, ж.

Фінская лазня з гарачым сухім паветрам.

Саўнарка́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Скарачэнне: Савет Народных Камісараў — назва вышэйшага выканаўчага і распарадчага органа дзяржаўнай улады ў СССР у 1917—1946 гг.

|| прым. саўнарка́маўскі, -ая, -ае.

сафа́, -ы́, мн. со́фы і (з ліч. 2, 3, 4) сафы́, соф, ж.

Нізкая шырокая канапа.

сафа́ры, нескл., н.

1. Паляванне на буйных дзікіх жывёл у спецыяльных запаведніках у Афрыцы, а таксама самі запаведнікі, дзе дазволена такое паляванне.

Паехаць на с.

2. Паход, турпаездка, працяглае падарожжа ў экзатычныя краіны.

3. Адзенне з лёгкай гладкай тканіны ў асноўным ахоўнага колеру хакі з накладнымі кішэнямі, адстрочкай і пад.

Стыль с. па-ранейшаму актуальны.

сафі́зм, -у, м. (кніжн.).

Розумазаключэнне, якое здаецца фармальна правільным, але не з’яўляцца такім па сутнасці, паколькі заснавана на наўмысна няправільным падборы зыходных палажэнняў.

|| прым. сафісты́чны, -ая, -ае.

сафі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Чалавек, які карыстаецца сафізмамі для доказу сваіх сцвярджэнняў.

|| ж. сафі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. сафісты́чны, -ая, -ае.