Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сасуда...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да сасудаў, напр.: сасудазвужальны, сасудападобны, сасударасшыральны, сасударухальны.

сасу́дзісты, -ая, -ае.

Які складаецца з сасудаў, мае адносіны да іх.

Сасудзістая тканка вока.

сасцёбаць, -аю, -аеш, -ае; -аны і сасцяба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. (разм.).

1. каго-што. Збіць, сцябаючы чым-н.

С. траву.

С. куст парэчак.

2. што. Сапсаваць, зрабіць непрыгодным сцябаючы (пра пугу).

С. пугу.

3. каго (што). Удараючы пугай, дубцом, пакрыць пісагамі шкуру жывёлы.

|| незак. сасцёбваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сасцёбванне, -я, н.

сатана́, -ы́, м.

1. Злы дух, д’ябал, які супрацьстаіць Богу.

2. м. і ж., разм. Лаянкавае слова.

|| прым. сатані́нскі, -ая, -ае.

С. смех (перан.: злосна-насмешлівы).

сатане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Станавіцца раз’юшана-злым, злейшым.

|| зак. асатане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

сатка́ць гл. ткаць.

сатле́лы, -ая, -ае.

Такі, што, тлеючы, згніў або згарэў да канца.

Сатлелая адзежына.

Сатлелае вуголле.

сатле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Тлеючы, згніць або згарэць да канца.

Вопратка сатлела ад часу.

У печы сатлела вуголле.

сатра́п, -а, мн. -ы, -аў м.

1. Намеснік правіцеля ў старажытнай Персіі і Індыі, які меў неабмежаваную ўладу.

2. перан. Самадур, дэспат, жорсткі начальнік, тыран.

|| прым. сатра́пскі, -ая, -ае.

сатура́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для насычэння вадкасцей вуглякіслым газам.

|| прым. сатура́тарны, -ая, -ае.