сасо́ннік, -у, м.
Сасновы лес.
Адвеку тут стаяла сцяна густога, цяністага сасонніку.
саставі́цель, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).
Спецыяліст па састаўленні, фарміраванні паяздоў.
|| прым. саставі́цельскі, -ая, -ае.
саста́віць, -ста́ўлю, -ста́віш, -ста́віць; -ста́ўлены; зак., што.
1. Паставіць побач або ў адно месца.
С. снапы ў мэндлікі.
С. сталы ў адзін рад.
2. Атрымаць што-н. цэлае, злучыўшы асобныя часткі.
С. цягнік.
С. лякарства (перамяшаўшы кампаненты).
3. Зняць што-н. зверху.
С. вазоны з акна на падлогу.
|| незак. састаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. састаўле́нне, -я, н.
саста́рыцца гл. старыцца.
састарэ́лы, -ая, -ае.
1. Які стаў стары.
С., хваравіты чалавек.
Дом для састарэлых (наз.).
2. перан. Які перастаў быць сучасным; устарэлы.
С. метад.
Састарэлае адзенне (нямоднае).
|| наз. састарэ́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).
састарэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак.
Тое, што і састарэць.
саста́ў, -у, М -е, мн. -ы, -аў, м.
1. Сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць адно цэлае; склад.
Ахарактарызаваць лічэбнікі па саставе.
2. Сукупнасць элементаў, якія ўваходзяць у хімічнае злучэнне рэчыва і пад.; сумесь, раствор.
С. глебы.
С. крыві.
Лекавы с.
3. чаго або які. Сукупнасць людзей, з якіх складаецца які-н. калектыў, арганізацыя (з колькаснага або якаснага боку).
С. выканаўцаў спектакля.
4. Асобы, якія складаюць якую-н. катэгорыю (па родзе службы, прафесіі і пад.).
Камандны с.
Выкладчыцкі с.
Лётны с.
5. Рад счэпленых разам чыгуначных вагонаў; цягнік.
Таварны с.
Пасажырскі с.
састаўны́, -а́я, -о́е.
1. Які складаецца з некалькіх частак, элементаў.
Састаўная лесвіца.
2. Які з’яўляецца часткай чаго-н., уваходзіць у склад чаго-н.
Састаўная частка лякарства.
○
Састаўны выказнік — які складаецца са звязкі і іменнай часткі.