Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сасі́сачная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Закусачная, дзе гандлююць гарачымі сасіскамі.

сасі́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

Невялікая тонкая каўбаска, якая вырабляецца са здробленага варанага мяса жывёлы або птушкі (або яго заменнікаў) і звычайна ўжыв. пасля тэрмічнай апрацоўкі.

|| прым. сасі́сачны, -ая, -ае.

саска́кваць гл. саскочыць.

саскаўзну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Тое, што і саскаўзнуць.

саскаўзну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

Спусціцца, з’ехаць зверху ўніз, зваліцца з чаго-н. коўзаючыся.

Лыжа хутка саскаўзнула з нагі.

|| незак. саско́ўзваць, -аю, -аеш, -ае.

сасква́рыцца гл. скварыцца.

сасква́рыць гл. скварыць.

саско́вы гл. сасок.

саско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Скочыць, скачком спусціцца ўніз.

С. з каня.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Не ўтрымаўшыся на чым-н., зваліцца, скінуцца.

Дзверы саскочылі з завесаў.

|| незак. саска́кваць, -аю, -аеш, -ае.

саскрэ́б, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што саскрэбена з чаго-н.

2. Месца, з якога што-н. саскрэбена.

Дыягнастычны с.

|| прым. саскрэ́бны, -ая, -ае.