Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

санітары́я, -і, ж.

Сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і ажыццяўленне правіл гігіены, на ахову здароўя насельніцтва.

|| прым. саніта́рны, -ая, -ае.

са́нкі, -нак, Д -нкам.

1. Тое, што і сані (у 1 знач.).

2. Невялікія сані для перавозу грузаў уручную, для катання з горак.

|| памянш. са́начкі, -чак, Д -чкам.

|| прым. са́начны, -ая, -ае.

са́нкцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Зацвярджэнне вышэйшай інстанцыяй, дазвол на што-н. (кніжн.).

Атрымаць санкцыю старшыні.

2. У міжнародным праве: мера ўздзеяння ў адносінах да дзяржавы, якая парушае свае абавязацельствы, дагаворы, а таксама наогул тая ці іншая мера ўздзеяння ў адносінах да правапарушальніка (спец.).

Прымяніць эканамічныя санкцыі.

санкцыянава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -ава́ны; зак. і незак. і санкцыяні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (кніжн.).

Даць (даваць) санкцыю (у 1 знач.) на што-н.

С. чыё-н. рашэнне.

санлі́вец, -лі́ўца, мн.і́ўцы, -лі́ўцаў, м.

Санлівы чалавек.

|| ж. санлі́ўка, -і, ДМі́ўцы, мн. -і, -лі́вак.

санлі́вы, -ая, -ае.

Які вельмі любіць спаць, хоча спаць, схільны да сну, вялы.

Санлівае дзіця.

С. выгляд.

|| наз. санлі́васць, -і, ж.

са́нны гл. сані.

сано́рны, -ая, -ае.

У выразе: санорны зычны гук (спец.) — зычны гук, які вымаўляецца з перавагай голасу над шумам (напр.: л, м, н).

сано́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Асоба, якая мае высокі чын, сан.

Царскі с.

|| ж. сано́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. сано́ўніцкі, -ая, -ае.

сано́ўны, -ая, -ае (уст.).

Які мае высокі сан (у 1 знач.).

Чыталі оду ў прысутнасці саноўных асоб.