Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

Знешняя частка малочнай залозы млекакормячых і чалавека, з якой (у самак і жанчын) ссуць малако.

|| памянш. сасо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. саско́вы, -ая, -ае.

сасо́ннік, -у, м.

Сасновы лес.

Адвеку тут стаяла сцяна густога, цяністага сасонніку.

саставі́цель, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Спецыяліст па састаўленні, фарміраванні паяздоў.

|| прым. саставі́цельскі, -ая, -ае.

саста́віць, -ста́ўлю, -ста́віш, -ста́віць; -ста́ўлены; зак., што.

1. Паставіць побач або ў адно месца.

С. снапы ў мэндлікі.

С. сталы ў адзін рад.

2. Атрымаць што-н. цэлае, злучыўшы асобныя часткі.

С. цягнік.

С. лякарства (перамяшаўшы кампаненты).

3. Зняць што-н. зверху.

С. вазоны з акна на падлогу.

|| незак. састаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. састаўле́нне, -я, н.

саста́рыцца гл. старыцца.

саста́рыць гл. старыць.

састарэ́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў стары.

С., хваравіты чалавек.

Дом для састарэлых (наз.).

2. перан. Які перастаў быць сучасным; устарэлы.

С. метад.

Састарэлае адзенне (нямоднае).

|| наз. састарэ́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).

састарэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак.

Тое, што і састарэць.

састарэ́ць гл. старэць.

саста́ў, -у, М -е, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць адно цэлае; склад.

Ахарактарызаваць лічэбнікі па саставе.

2. Сукупнасць элементаў, якія ўваходзяць у хімічнае злучэнне рэчыва і пад.; сумесь, раствор.

С. глебы.

С. крыві.

Лекавы с.

3. чаго або які. Сукупнасць людзей, з якіх складаецца які-н. калектыў, арганізацыя (з колькаснага або якаснага боку).

С. выканаўцаў спектакля.

4. Асобы, якія складаюць якую-н. катэгорыю (па родзе службы, прафесіі і пад.).

Камандны с.

Выкладчыцкі с.

Лётны с.

5. Рад счэпленых разам чыгуначных вагонаў; цягнік.

Таварны с.

Пасажырскі с.