Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

самаро́бак, -бка, мн. -бкі, -бкаў, м. (разм.).

Самаробная рэч.

самаро́бны, -ая, -ае.

Ручной работы, не фабрычнага вырабу.

С. стол.

самаро́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Рознай велічыні кавалкі металу (звычайна каштоўнага), якія сустракаюцца ў прыродзе ў хімічна чыстым выглядзе.

С. золата.

2. перан. Чалавек з прыроднымі здольнасцямі, якія выявіліся самастойна, без сістэматычнай адукацыі, выхавання.

Музыкант-с.

|| прым. самаро́дкавы, -ая, -ае.

Самародкавае золата.

самаро́дны, -ая, -ае.

1. Які сустракаецца ў прыродзе ў хімічна чыстым выглядзе.

С. метал.

2. Які развіўся самастойна, без сістэматычнай адукацыі, прыродны.

С. талент.

самару́шны, -ая, -ае.

Які прыводзіцца ў рух уласным рухавіком.

самарэкла́ма, -ы, ж.

Усхваленне самога сябе, сваіх поспехаў, якасцей; папулярызацыя ўласнай дзейнасці, творчасці.

самаса́д, -у, М -дзе, м. (разм.).

Тытунь уласнага пасеву і дамашняй апрацоўкі.

Курыць с.

|| прым. самаса́дны, -ая, -ае.

самасвядо́масць, -і, ж.

Поўнае разуменне сваёй сутнасці, свайго значэння, сваёй ролі ў жыцці, грамадстве.

Нацыянальная с.

самасе́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

Тое, што і самасейка.

Мак-с.

самасе́йка, -і, ДМе́йцы, мн. -і, -се́ек, ж.

Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася.

Бяроза-с.