Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сардані́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Зласліва-насмешлівы, кплівы.

С. позірк.

сардзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

1. Невялікая марская прамысловая рыба сямейства селядцовых.

2. толькі мн. Кансервы з гэтай рыбы.

Сардзіны ў алеі.

|| прым. сардзі́нны, -ая, -ае і сардзі́начны, -ая, -ае.

сардэ́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Мясны выраб; тоўстая кароткая сасіска.

|| прым. сардэ́лечны, -ая, -ае.

сардэ́чнасць гл. сардэчны.

сардэ́чна-сасу́дзісты, -ая, -ае.

Які мае адносіны да сэрца і крывяносных сасудаў.

Сардэчна-сасудзістая сістэма.

сардэ́чнік¹, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Чалавек, які хварэе на сэрца.

2. Урач, спецыяліст па хваробах сэрца; кардыёлаг.

|| ж. сардэ́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

сардэ́чнік², -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Стрыжань, які з’яўляецца ўнутранай часткай чаго-н., на які навіваецца, надзяваецца што-н.

Жалезны с.

С. электрамагніта.

сардэ́чны, -ая, -ае.

1. гл. сэрца.

2. Які ідзе ад сэрца, шчыры; добры, чулы, спагадлівы.

С. чалавек.

Сардэчная сустрэча.

Сардэчна (прысл.) прыняць гасцей.

3. Які мае адносіны да кахання; любоўны.

С. друг.

Сардэчныя справы.

4. у знач. наз. сардэ́чны, -ага, м., сардэ́чная, -ай, ж. Ужыв. як ласкавы зварот пры ўпамінанні пра каго-н. з адценнем ласкі, жалю, спачування.

Пацярпі, с. мой.

|| наз. сардэ́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

са́ржа, -ы, ж.

Баваўняная або шаўковая тканіна для падкладкі з дыяганальным перапляценнем нітак.

|| прым. са́ржавы, -ая, -ае.

сарка́зм, -у, м. (кніжн.).

З’едлівая, вострая, злосная насмешка, кпіны; кплівая заўвага.