салапя́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -пя́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -пя́к (разм., зневаж.).
Разява, неарганізаваны чалавек.
сала́т, -у, М -ла́це, м.
Тое, што і салата.
|| прым. сала́тавы, -ая, -ае і сала́тны, -ая, -ае.
сала́та, -ы, ДМ -ла́це, ж.
1. Травяністая агародная расліна, лісты якой сырымі ўжыв. ў ежу.
2. мн. -ы, -аў. Халодная страва з нарэзаных кавалачкамі кампанентаў, напр. гародніны, яек, мяса, рыбы і пад., палітых якім-н. соусам, алеем, з якой-н. прыправай.
Мясная с.
|| прым. сала́тавы, -ая, -ае і сала́тны, -ая, -ае.
С. колер (светла-зялёны).
сала́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
Спецыяльная пасудзіна для салаты (у 2 знач.).
салато́п, -а, мн. -ы, -аў, м.
Рабочы, які займаецца вытопліваннем сала.
салато́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.
Прадпрыемства, дзе вытопліваюць сала.
салда́т, -а, М -да́це, мн. -ы, -да́т, м.
1. Радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска, а таксама ваеннаслужачы наогул.
С. музычнага ўзвода.
2. перан. Ваенны чалавек, воін.
Мой тата — стары с.
С. рэвалюцыі (той, хто прысвяціў сваё жыццё справе рэвалюцыі; высок.).
○
Лясныя салдаты — партызаны.
|| памянш. салда́цік, -а, мн. -і, -аў, м.
Скакаць у ваду салдацікам (прысл.; стоячы, у стаячым становішчы). Алавяны с. (дзіцячая цацка — фігурка салдата).
|| прым. салда́цкі, -ая, -ае.