Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

самазва́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Той, хто выдае сябе за другога чалавека, прысвоіўшы сабе чужое імя, званне.

|| ж. самазва́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

самазва́нства, -а, н.

Незаконнае прысваенне сабе чужога імя, звання з мэтай абману.

самазва́ны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца самазванцам.

самаздаво́лены, -ая, -ае.

Такі, які здаволены сабой, перакананы ў сваёй перавазе, годнасці і паказвае, праяўляе гэту здаволенасць.

Самаздаволеныя пустасловы.

|| наз. самаздаво́ленне, -я, н.

самазневажа́нне, -я, н.

Наўмыснае зневажанне самога сябе, прызнанне сябе нікчэмным.

самакантро́ль, -ю, м.

Кантроль над самім сабой; назіранне за сваёй працай, паводзінамі, станам здароўя.

самака́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Механічнае рухальнае прыстасаванне, на якім катаюцца, адштурхоўваючыся ад зямлі нагой, і якое мае выгляд планкі на двух колцах з прымацаванай да яе ручкай накшталт веласіпеднага руля.

2. уст. Назва веласіпеда, матацыкла, аўтамабіля.

|| прым. самака́тны, -ая, -ае.

самакірава́нне, -я, н.

1. Права якой-н. арганізацыі, таварыства, гаспадарчай, адміністрацыйнай адзінкі вырашаць сваімі, мясцовымі сіламі пытанні свайго ўнутранага кіравання.

Студэнцкае с.

2. Права дзяржаўнай адзінкі мець свае ўрадавыя органы, вырашаць пытанні ўнутранага заканадаўства і кіравання.

|| прым. самакірава́льны, -ая, -ае.

самакру́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Самаробная папяроса.

Выкурыць самакрутку.

самакры́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Крытыка недахопаў у сваёй рабоце, крытычныя адносіны да сваіх памылак, недахопаў.

Разгортванне самакрытыкі.

|| прым. самакрыты́чны, -ая, -ае.