Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

самаадво́льны, -ая, -ае.

Які ўзнікае адвольна, сам па сабе, без уздзеяння звонку.

С. рух малекул.

|| наз. самаадво́льнасць, -і, ж.

самаадда́ны, -ая, -ае.

Які ахвяруе сабой, сваімі інтарэсамі для іншых, для агульнай справы.

С. змагар.

С. ўчынак.

Самаадданае служэнне Радзіме.

|| наз. самаадда́насць, -і, ж.

самаадрачэ́нне, -я, н. (кніжн.).

Свядомае адмаўленне ад асабістых выгад, даброт.

С. ў імя вялікай мэты.

самаадука́цыя, -і, ж.

Набыццё ведаў самастойна, па-за навучальнымі ўстановамі, без дапамогі выкладчыкаў.

|| прым. самаадукацы́йны, -ая, -ае.

самаадчува́нне, -я, н.

Агульны стан фізічных і духоўных сіл, які залежыць ад здароўя і настрою чалавека ў дадзены момант.

С. пацыента стала лепшым.

самааку́пнасць, -і, ж. (спец.).

Спосаб вядзення гаспадаркі, пры якім расходы пакрываюцца ўласнымі даходамі прадпрыемства.

Перайсці на с. і гаспадарчы разлік.

самаана́ліз, -у, м.

Аналіз уласных учынкаў і перажыванняў.

самаахвя́рны, -ая, -ае.

Гатовы ахвяраваць сабой, сваімі інтарэсамі дзеля агульнай справы, дзеля шчасця іншых, гераічны і высакародны.

С. учынак.

С. подзвіг у імя інтарэсаў народа.

|| наз. самаахвя́рнасць, -і, ж.

самаацэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Ацэнка самога сябе, сваіх недахопаў і сваёй годнасці.

самабічава́нне, -я, н. (кніжн.).

1. Прычыненне сабе фізічных пакут, выкліканае рэлігійным фанатызмам.

2. перан. Суровае асуджэнне сябе, сваіх памылак, паводзін і ўчынкаў у выніку ўсведамлення іх нікчэмнасці, агіднасці.