Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сангвіні́чны, -ая, -ае.

Жвавы, жыццярадасны, з хуткай, бурнай рэакцыяй на знешнія ўражанні.

С. тэмперамент.

санда́л, -а і -у, м.

1. -а. Вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства сандалавых з араматычнай драўнінай.

2. -у. Фарбавальнік (звычайна чырвоны), які здабываюць з драўніны гэтага і некаторых іншых дрэў.

|| прым. санда́лавы, -ая, -ае.

сандале́ты, -ле́т, адз. сандале́та, -ы, ДМе́це, ж.

Лёгкія летнія туфлі.

санда́лі, -яў, адз. санда́ля, -і, ж.

Лёгкія летнія туфлі без абцасаў (першапачаткова падэшва з раменьчыкамі для прымацавання да нагі).

|| прым. санда́льны, -ая, -ае.

санда́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; незак., што.

Пакрываць, фарбаваць сандалам (у 2 знач.).

|| зак. насанда́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

са́ндвіч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дзве складзеныя разам скібачкі хлеба з маслам, сырам, каўбасой і пад. паміж імі.

С. з сырам.

сане́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Лірычны верш з 14 радкоў — двух чатырохрадкоўяў і двух трохрадкоўяў з асаблівым размяшчэннем рыфмаў.

|| прым. сане́тны, -ая, -ае.

са́ні, -е́й.

Зімовая павозка на двух палазах.

Паехаць у санях па дровы.

|| прым. са́нны, -ая, -ае.

С. след.

санінстру́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: санітарны інструктар — асоба малодшага каманднага саставу, якая наглядае за санітарным станам роты і аказвае першую медыцынскую дапамогу.

|| прым. санінстру́ктарскі, -ая, -ае.

сані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Аздаравіць (аздараўляць) што-н., палепшыць стан чаго-н.

|| наз. сані́раванне, -я, н.

С. поласці рота.