Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сабатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Дзейнічаць супраць чаго-н. шляхам сабатажу, займацца сабатажам.

|| наз. сабатава́нне, -я, н.

сабата́ж, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Наўмысны зрыў работы якога-н. мерапрыемства.

2. Замаскіраванае супрацьдзеянне ажыццяўленню чаго-н. ухіленнем ад удзелу ў ім ці свядомым нядобрасумленным яго выкананні.

Справа даходзіла да свядомага сабатажу.

|| прым. сабата́жны, -ая, -ае.

сабата́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які займаецца сабатажам.

|| ж. сабата́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. сабата́жніцкі, -ая, -ае.

сабата́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Тое, што і сабатаваць.

сабачаня́ і сабачанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

1. Дзіцяня сабакі, шчаня.

2. Маленькі сабачка.

саба́чка¹, -і, мн. -і, -чак, м.

1. гл. сабака (у 1 знач.).

2. Шчаня.

саба́чка², -і, мн. -і, -чак, м.

1. Спускавы механізм у агнястрэльнай зброі.

Націснуць на сабачку.

2. Прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху зубчастага кола назад.

саба́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і сабакар (у 1 і 2 знач.).

2. Аматар сабак (разм.).

3. Памяшканне для сабак; сабакарня.

саба́чы, -ая, -ае.

1. гл. сабака.

2. Вельмі цяжкі, нязносны, а таксама (пра мароз, холад) незвычайна моцны ў сваім праяўленні (разм.).

Сабачая доля.

С. холад.

3. перан. Адданы, паслужлівы, пакорны (разм.).

Сабачыя вочы.

Сабачая пакорнасць начальству.

4. Састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.

Сабачая мята.

С. клешч.

Ушыцца ў сабачую скуру (разм.) — страціць сумленне.

сабе́¹ гл. сябе.