Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аспіра́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто рыхтуецца да самастойнай навуковай дзейнасці ў аспірантуры пры вышэйшай навучальнай або навуковай установе.

|| ж. аспіра́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. аспіра́нцкі, -ая, -ае.

аспіранту́ра, -ы, ж.

Сістэма падрыхтоўкі кадраў для вышэйшых навучальных і навукова-даследчых устаноў.

Скончыць аспірантуру.

аспіры́н, -у, м.

Ацэтылсаліцылавая кіслата; лякарства, якое суцішае боль і паніжае тэмпературу.

аспрэ́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. аспрэчыць.

2. што. Імкнуцца дасягнуць чаго-н. шляхам спаборніцтва.

А. першае месца па футболе.

аспрэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Аб’явіць спрэчным, выказаць сваю нязгоду з чым-н.; даказаць беспадстаўнасць чаго-н.

А. выказванне дакладчыка.

|| незак. аспрэ́чваць, -аю, -аеш, -ае.

астало́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., лаянк.).

Дурань, балван, боўдзіла.

асталява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак. (разм.).

Пасяліцца, трывала ўладкавацца, аб’жыцца дзе-н.

А. на новым месцы.

|| незак. асталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

аста́нкі, -аў (высок.).

Цела нябожчыка або тое, што засталося ад яго цела; прах.

аста́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстаная; рэшта.

А. матэрыі.

Астаткі абеду.

2. мн. Тое, што яшчэ збераглося, уцалела.

Расло некалькі бяроз — астаткі даўнейшых прысад.

3. мн. Адходы якога-н. вытворчага працэсу.

Нафтавыя астаткі.

4. Апошняя частка, астача чаго-н.

А. адпачынку.

А. жыцця.

Да (без) астатку — поўнасцю, цалкам.

|| прым. аста́ткавы, -ая, -ае.

аста́тні, -яя, -яе.

Які яшчэ астаўся ў наяўнасці звыш дадзенага; іншы; апошні.

Узяць астатнія рэчы.

Хутка падышлі і астатнія (наз.). З астатніх сіл стараўся.