Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

салані́на, -ы, ж.

1. Свіное пасоленае сала.

2. Засоленая для ўжывання ялавічына.

Пачаставаць саланінай.

саланча́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м. (спец.).

Тып глебы, які характарызуецца наяўнасцю ў верхніх гарызонтах лёгкарастваральных солей у колькасцях, якія перашкаджаюць развіццю большасці раслін.

Саланчакі Азіі.

|| прым. саланчако́вы, -ая, -ае.

салапя́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -пя́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -пя́к (разм., зневаж.).

Разява, неарганізаваны чалавек.

сала́т, -у, Ма́це, м.

Тое, што і салата.

|| прым. сала́тавы, -ая, -ае і сала́тны, -ая, -ае.

сала́та, -ы, ДМа́це, ж.

1. Травяністая агародная расліна, лісты якой сырымі ўжыв. ў ежу.

2. мн. -ы, -аў. Халодная страва з нарэзаных кавалачкамі кампанентаў, напр. гародніны, яек, мяса, рыбы і пад., палітых якім-н. соусам, алеем, з якой-н. прыправай.

Мясная с.

|| прым. сала́тавы, -ая, -ае і сала́тны, -ая, -ае.

С. колер (светла-зялёны).

сала́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Спецыяльная пасудзіна для салаты (у 2 знач.).

сала́тны гл. салата.

салато́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы, які займаецца вытопліваннем сала.

салато́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Прадпрыемства, дзе вытопліваюць сала.

салаўі́ны гл. салавей.