Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

саладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак., што.

1. Рабіць салодкім.

С. чай.

С. кісель.

2. Прарошчваць зерне для атрымання соладу.

С. ячмень.

|| зак. пасаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны (да 1 знач.) і засаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны (да 2 знач.).

саладкако́рань, -ю, м.

Травяністая расліна, саладкаваты корань якой ужыв. ў медыцыне, а таксама ў тэхніцы; лакрыца.

|| прым. саладкако́раневы, -ая, -ае.

саладо́сць, -і, ж.

1. гл. салодкі.

2. перан. Адчуванне чаго-н. прыемнага, добрага.

На душы с.

саладу́ха, -і, ДМу́се, ж.

Салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі.

Дзеці перабіваліся на бульбе з саладухаю.

сала́ка, -і, ДМа́цы, ж.

Дробная марская рыба сямейства селядцовых.

салама... (гл. салома...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «салома...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: саламакрутка, саламарэзка, саламатрэс.

салама́ндра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Хвастатая земнаводная жывёла, падобная да яшчаркі.

Гіганцкая чорная с.

|| прым. салама́ндравы, -ая, -ае.

саламо́наў,

У выразе: саламонава рашэнне (кніжн.) — мудрае і простае рашэнне цяжкавырашальнага пытання.

саламя́ны гл. салома.

салане́ц, -нцу́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м. (спец.).

Тып глебы стэпавых, пустынных зон, насычанай водарастваральнымі солямі, якія ў адрозненне ад саланчакоў утрымліваюцца не ў самым верхнім гарызонце, а на некаторай глыбіні.

|| прым. саланцо́вы, -ая, -ае.