Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сакалі́ха, -і, ДМі́се, мн. -і, -лі́х, ж.

Самка сокала.

сакаляня́ і сакалянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня сокала.

саката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; незак.

1. Пра курэй: кудахтаць, утвараць сокат; пра насякомых, птушак: стракатаць, утвараць строкат.

Сакочуць куры.

Трывожна стракатала сарока.

2. Часта стукаць, страляць, трашчаць.

У лесе сакаталі кулямёты.

3. перан. Вельмі хутка, не сціхаючы, гаварыць (разм.).

|| наз. саката́нне, -я, н.

сакату́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.) Той, хто многа, не сціхаючы, гаворыць: балбатун.

сакату́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х, ж.

1. Курыца.

С. абёлася ячменем.

2. Балбатлівая жанчына (разм.).

Гэта с. цэлы дзень балбоча.

сакаўны́, -а́я, -о́е.

Тое, што і сакавіты.

саквая́ж, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дарожная сумка з замком, звычайна са скуры.

|| прым. саквая́жны, -ая, -ае.

са́кля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Назва жылля каўказскіх горцаў.

Стаяла с. пад гарою.

сако́л, -кала́, мн. -калы́, -кало́ў, м. (разм.).

Тое, што і сокал.

Гол як сакол — надта бедны, нічога не мае.

сако́лік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. сокал.

2. Пяшчотная назва юнака, дзіцяці, мужчыны (звычайна ў звароце і нар.-паэт.)

Сынок, с. мой дарагі!