самаро́дны, -ая, -ае.
1. Які сустракаецца ў прыродзе ў хімічна чыстым выглядзе.
2. Які развіўся самастойна, без сістэматычнай адукацыі, прыродны.
самаро́дны, -ая, -ае.
1. Які сустракаецца ў прыродзе ў хімічна чыстым выглядзе.
2. Які развіўся самастойна, без сістэматычнай адукацыі, прыродны.
самару́шны, -ая, -ае.
Які прыводзіцца ў рух уласным рухавіком.
самарэкла́ма, -ы,
Усхваленне самога сябе, сваіх поспехаў, якасцей; папулярызацыя ўласнай дзейнасці, творчасці.
самаса́д, -у,
Тытунь уласнага пасеву і дамашняй апрацоўкі.
||
самасвядо́масць, -і,
Поўнае разуменне сваёй сутнасці, свайго значэння, сваёй ролі ў жыцці, грамадстве.
самасе́й, -ю,
Тое, што і самасейка.
самасе́йка, -і,
Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася.
самаспаку́са, -ы,
Спакушэнне сябе прыемнымі, але нязбытнымі марамі, надзеямі
самаспакушэ́нне, -я,
Самападман, беспадстаўная ўпэўненасць у тым, што ўсё добра, паспяхова.
самаспале́нне, -я,
Спальванне самога сябе (як адно з праяўленняў фанатызму ці як форма сацыяльнага пратэсту).