Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

са́жалка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Штучны вадаём.

2. Садок для рыбы.

|| прым. са́жалкавы, -ая, -ае (спец.).

Сажалкавая рыбная гаспадарка.

са́жань, -жня, мн. -жні, -жняў, м.

1. Старая беларуская і руская мера даўжыні, роўная 3 аршынам (2,13 м).

2. Колькасць чаго-н., роўная гэтай меры.

Тры сажні дроў.

3. Прылада для абмервання зямельных участкаў.

Памераць прысядзібны надзел сажнем.

Касы сажань у плячах — пра шырокага ў плячах, высокага чалавека.

|| прым. сажнёвы, -ая, -ае.

Сажнёвыя крокі (вельмі вялікія).

сажо́нкі, -нак.

Стыль плавання з папераменным выкідваннем уперад то адной, то другой рукі.

Плыць сажонкамі.

саза́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прамысловая рыба сямейства карпавых з буйной луской.

|| прым. сазано́вы, -ая, -ае і (прыгатаваны з сазана) саза́навы, -ая, -ае.

Сазановая галава.

Сазанавая юшка.

сазвані́цца, -званю́ся, -зво́нішся, -зво́ніцца; зак.

Звязацца з кім-н. па тэлефоне, а таксама пазваніўшы па тэлефоне, дамовіцца пра што-н.

Перш чым ехаць да сястры, трэба с.

|| незак. сазво́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

сазва́ць, ззаву́, ззаве́ш, ззаве́; ззавём, ззавяце́, ззаву́ць; сазва́ў, -ва́ла; ззаві́; сазва́ны; зак.

1. каго (што). Паклікаць, сабраць у адно месца ўсіх, многіх.

С. гасцей.

2. каго-што. Сабраўшы ўдзельнікаў сходу, канферэнцыі і пад., арганізаваць, пачаць дзейнасць па вырашэнні якіх-н. пытанняў.

С. кансіліум.

С. нараду.

|| незак. ззыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

сазлу́чаны,

У выразе: сазлучаныя сасуды (спец.) — сасуды, злучаныя адзін з другім у ніжняй частцы.

сазна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Усвядоміўшы няправільнасць свайго ўчынку, сказаць пра гэта.

С. ў сваёй памылцы.

2. Прызнаць сваю віну.

Пасля доўгага запірання злачынец сазнаўся.

|| незак. сазнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца.

|| наз. сазна́нне, -я, н.

сайга́, -і́, ДМ сайзе́, мн. са́йгі, -аў, ж. і сайга́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Стэпавая парнакапытная жывёліна з лірападобнымі рагамі, від антылопы.

|| прым. сайга́чы, -ая, -ае.

С. статак.

са́йда, -ы, ДМ са́йдзе, ж.

Паўночная марская рыба сямейства трасковых.

|| прым. са́йдавы, -ая, -ае.