Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абмяле́лы, ✂.

Які абмялеў, мелкі.

  • Абмялелая затока.

абмяня́цца, ✂; зак.

  1. Зрабіць абмен, памяняцца кім-, чым-н.

    • А. кватэрамі.
  2. Выпадкова памяняцца якімі-н. рэчамі.

    • А. шапкамі ў гардэробе.
  3. перан. Падзяліцца з кім-н. сваімі думкамі і выслухаць думкі, погляды субяседніка.

    • А. вопытам.

|| незак. абменьвацца, ✂.

|| наз. абмен, ✂.

абмяня́ць, ✂; зак.

Аддаць адно што-н. і атрымаць замест яго другое.

  • А. кніжку ў бібліятэцы.

|| незак. абменьваць, ✂.

|| наз. абмен, ✂.

абмярцве́лы, ✂.

  1. Які страціў адчувальнасць, нежывы.

    • Абмярцвелая тканка.
    • Абмярцвелыя ногі.
  2. перан. Нерухомы, застылы.

    • А. ад страху твар.

|| наз. абмярцвеласць, ✂.

абмя́ць, ✂; зак.

Прымяць, прыціснуць зверху, зрабіць шчыльнейшым.

  • А. салому.

|| незак. абмінаць, ✂.

|| наз. абмінанне, ✂.

абмяша́ць, ✂; зак.

Прыправіць корм (сечку, мякіну, ахрап’е) мукою, бульбай.

  • А. сечку карове.

|| незак. абмешваць, ✂.

|| наз. абмешванне, ✂ і абмешка, ✂.