Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аблы́таць, ; зак.

  1. Абматаць, апавіць, абвязаць чым-н.

    • А. дротам.
  2. перан. Падпарадкаваць сабе.

    • А. павуцінай даўгоў.
  3. перан. Прывабіць, прылашчыць.

    • А. чарамі.

|| незак. аблытваць, .

аблюбава́ць, ; зак.

Выбраць сабе каго-, што-н. па густу.

  • А. месца для адпачынку.

|| незак. аблюбоўваць, .

аблягчы́цца, ; зак.

  1. Стаць больш лёгкім, простым.

  2. Вызваліцца ад цяжару (маральнага, фізічнага).

    • Душа аблягчылася.
  3. Спаражніць сабе кішэчнік, страўнік (разм.).

|| незак. аблягчацца, .

аблягчы́ць, ; зак.

  1. Зрабіць лягчэйшым, вызваліць ад лішняга грузу.

    • А. лодку.
  2. Спрасціць, зрабіць прасцей і лягчэй.

    • А. канструкцыю самалёта.
  3. Зрабіць менш цяжкім.

    • А. працу.
    • А. сваё становішча.
  4. Супакоіць, утаймаваць пакуты.

    • А. боль.

|| незак. аблягчаць, .

аблягчэ́нне, , н.

  1. гл. аблягчыць.

  2. Стан лёгкасці, вызвалення ад чаго-н.

    • Адчуць а. з выплатай падатку.

аблямава́ць, ; зак.

  1. Абшыць па краях палоскай з іншага матэрыялу.

    • А. рукавы сукенкі.
  2. перан. Акружыць што-н., размясціцца вакол чаго-н.

    • Алешнік прыгожа аблямаваў берагі возера.

|| незак. аблямоўваць, .

|| наз. аблямоўка, і аблямоўванне, .

аблямо́ўка, , ж.

  1. гл. аблямаваць.

  2. Матэрыял, якім аблямоўваюць; тое, што паласой акружае па краях што-н.

    • Рукавы з футравай аблямоўкай.

|| прым. аблямовачны, .

абля́пацца, ; зак. (разм.).

Апырскацца; запэцкаць сябе чым-небудзь.

  • А. граззю.

абля́паць, ; зак. (разм.).

Апырскаць, запэцкаць чым-н.

  • А. боты граззю.

|| незак. абляпваць, .

абляпі́ха, , ж.

Высокая калючая кустовая расліна з ядомымі кіславатымі ягадамі, а таксама самі ягады.

  • Варэнне з абляпіхі.

|| прым. абляпіхавы, .

  • А. алей.