Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абяскро́вець, ✂; зак.

Страціць многа крыві.

|| наз. абяскроўленне, ✂.

абяскро́віць, ✂; зак.

  1. Выпусціць усю кроў або многа крыві.

  2. перан. Зрабіць бяссільным, нежыццяздольным.

|| незак. абяскроўліваць, ✂.

|| наз. абяскроўліванне, ✂.

абяскры́ліць, ✂; зак.

  1. Адарваць, адрэзаць крылы, пазбавіць магчымасці лятаць.

  2. перан. Пазбавіць творчых сіт, натхнення.

    • А. дух паэта.

|| незак. абяскрыльваць, ✂.

абяспа́мяцець, ✂; зак. (разм.).

Страціць памяць.

  • Абяспамяцеў пад старасць.

абяспло́дзець, ✂; зак.

Стаць бясплодным.

абяспло́дзіць, ✂; зак.

Зрабіць бясплодным.

  • А. глебу.

|| незак. абясплоджваць, ✂.

|| наз. абясплоджванне, ✂.

абяссі́лець, ✂; зак.

Тое, што і знясілець.

  • Хворы зусім абяссілеў.

|| наз. абяссіленне, ✂.

абяссі́ліць, ✂; зак.

Зрабіць бяссільным.

  • Хвароба яго абяссіліла.

|| незак. абяссільваць, ✂.

|| наз. абяссільванне, ✂.

абяссла́віць, ✂; зак. (кніжн.).

Зняславіць, зняважыць, зганьбаваць.

  • Злыя языкі абясславілі чалавека.

|| незак. абясслаўліваць, ✂.

абяссме́рціць, ✂; зак. (кніжн.).

Зрабіць незабыўным у памяці народа, праславіць.

  • А. імя паэта.