Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абзвані́ць, ✂; зак. (разм.).

  1. Пазваніць многім ці ў многія месцы па тэлефоне.

    • А. знаёмых.
    • А. усе арганізацыі.
  2. перан. Расказаць аб чым-н. усюды, разнесці якую-н. вестку.

|| незак. абзвоньваць, ✂.

абзеляні́ць, ✂; зак.

Пасадзіць дрэвы, кусты там, дзе няма расліннасці.

  • А. вуліцы горада.

|| незак. абзеляняць, ✂.

|| наз. абзеляненне, ✂.

абібо́к, ✂, м. (разм. пагард.).

Гультай, лежабок, лайдак.

  • А. заўсёды шукае лёгкай работы.

|| прым. абібоцкі, ✂.

абібо́цтва, ✂, н. (разм. пагард.).

Гультайства.

  • Абібоцтвам сям’ю не накорміш.

абіва́льшчык, ✂, м.

Спецыяліст па абіўцы мэблі.

|| ж. абівальшчыца, ✂.

аб’і́нелы, ✂.

Пакрыты інеем.

  • Аб’інелыя дрэвы.

аб’і́нець, ✂; зак.

Пакрыцца інеем з усіх бакоў.

  • Барада аб’інела на марозе.
  • Дрэвы аб’інелі.

|| незак. аб’іньваць, ✂.

абіра́ла, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Той, хто бессаромна, нахабна абірае каго-н.

  • Нарэшце а. дабраў свайго.

абіра́лаўка, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і абдзіралаўка.

абіра́ны, ✂.

  1. Ачышчаны ад лупін.

    • Абіраная бульба.
  2. Зняты з дрэва.

    • Абіраныя яблыкі.