Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аб’е́кт, ✂, м.

  1. У філасофіі: тое, што існуе па-за намі і незалежна ад нашай свядомасці, навакольны свет, матэрыяльная рэчаіснасць (спец.).

  2. З’ява, прадмет, на які накіравана чыя-н. дзейнасць.

    • А. навуковага даследавання.
    • А. назірання.
  3. Прадпрыемства, будоўля, установа, а таксама ўсё тое, што з’яўляецца месцам якой-н. дзейнасці.

    • А. будаўніцтва.
    • Пускавы а.
  4. У граматыцы: семантычныя катэгорыі са значэннем таго, на каго (што) накіравана дзеянне.

|| прым. аб’ектны, ✂ і аб’ектавы, ✂.

аб’ектывава́ць, ✂; зак. і незак.

Увасобіць (увасабляць) што-н. у чым-н. аб’ектыўным, рэчыўным, даступным успрыманню.

  • А. мастацкі замысел.

|| наз. аб’ектывацыя, ✂.

аб’ектыві́зм, ✂, м.

  1. Канцэпцыя, згодна з якой аб’ектыўнасць навуковага пазнання грамадства несумяшчальная з класавым характарам грамадскіх навук, а грамадскае жыццё не паддаецца пераўтварэнням, актыўнаму ўздзеянню.

  2. Непрадузятасць, бесстароннасць, аб’ектыўны падыход да чаго-н.

|| прым. аб’ектывісцкі, ✂.

аб’ектыві́ст, ✂, м.

Прыхільнік аб’ектывізму (у 1 знач.).

аб’екты́ў, ✂, м.

Лінзавая сістэма ў аптычным прыборы, якая дае паменшаны або павялічаны відарыс аб’екта.

  • А. тэлескопа.
  • А. фотаапарата.

аб’екты́ўны, ✂.

  1. Які існуе па-за намі як аб’ект (у 1 знач.).

    • Аб’ектыўная рэчаіснасць.
  2. Звязаны са знешнімі ўмовамі, незалежна ад чыёй-н. волі.

    • Аб’ектыўныя прычыны.
  3. Пазбаўлены суб’ектывізму, праўдзівы, бесстаронні.

    • А. падыход.
    • Аб’ектыўная ацэнка.

|| наз. аб’ектыўнасць, ✂.

абелі́ск, ✂, м.

Помнік у гонар якой-н. падзеі ў выглядзе гранёнага, звужанага ўверсе слупа.

  • Гранітныя абеліскі мінулай вайны.

|| прым. абеліскавы, ✂.

аберага́ць, ✂; незак.

Ахоўваць, засцерагаць ад чаго-н. небяспечнага.

  • А. дзяцей ад хвароб.
  • А. ад трывог і сумненняў.

|| зак. аберагчы, ✂.

|| звар. аберагацца, ✂.

|| зак. аберагчыся, ✂.

абера́цыя, ✂, ж. (кніжн.).

Адхіленне ад чаго-н., а таксама скажэнне чаго-н.

  • А. аптычных сістэм.
  • А. ідэй.

|| прым. аберацыйны, ✂.

аберто́н, ✂, м. (спец.).

Дадатковы тон, які надае асноўнаму гуку асобае адценне або тэмбр.