Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абязгро́шыць, ; зак. (разм.).

Пакінуць без грошай; пазбавіць грошай.

|| незак. абязгрошваць, .

абязгу́чыць, ; зак.

Пазбавіць гучання.

|| незак. абязгучваць, .

абяздо́лець, ; зак.

Стаць абяздоленым, няшчасным.

абяздо́ліць, ; зак.

Зрабіць няшчасным, пазбавіўшы самага неабходнага.

  • Вайна абяздоліла многіх людзей.

|| незак. абяздольваць, .

абяззбро́іць, ; зак.

  1. Адабраць зброю, зрабіць бяззбройным.

    • А. канвой.
  2. перан. Пазбавіць магчымасці і жадання пярэчыць, супраціўляцца чаму-н.

    • Спакойнасць яго мяне абяззброіла.

|| незак. абяззбройваць, .

абяззу́бець, ; зак. (разм.).

Страціць зубы.

  • Абяззубеў пад старасць.

абязле́сець, ; зак.

Страціць лясы, стаць бязлесным.

  • Абязлеселі нашы мясціны.

абязле́сіць, ; зак. (спец.).

Пазбавіць лясоў, зрабіць бязлесным.

абязлі́чка, , ж.

Няправільная арганізацыя працы, пры якой адсутнічае асабістая адказнасць за даручаную справу.

  • Пакончыць з абязлічкай.

абязлі́чыць, ; зак.

Паставіць у такія ўмовы, пры якіх ніхто асабіста не адказвае за справу.

|| незак. абязлічваць, .