Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абшліфава́ць, ✂; зак.

  1. Пашліфаваць што-н. з усіх бакоў.

    • А. камень.
  2. перан., каго: Выхаваць, зрабіць больш абыходлівым, вытрыманым (разм.).

    • А. маладога чалавека.

|| незак. абшліфоўваць, ✂.

абшмальцава́цца, ✂; зак.

Тое, што і зашмальцавацца.

|| незак. абшмальцоўвацца, ✂.

абшмальцава́ць, ✂; зак.

Тое, што і зашмальцаваць.

|| незак. абшмальцоўваць, ✂.

абшмо́ргаць, ✂; зак. (разм.).

Шморгаючы, сарваць лісце і пад.

  • А. бярозавае лісце.

|| незак. абшморгваць, ✂.

|| аднакр. абшмаргнуць, ✂.

абшму́ляць, ✂; зак. (разм.).

  1. Шмуляючы, выцерці, падраць (пра вопратку).

    • А. локці.
  2. Тое, што і абмуляць.

    • А. ногі.

|| незак. абшмульваць, ✂.

абшна́рыць, ✂; зак. (разм.).

Пільна, уважліва абшукаць.

  • А. усе закуткі.

|| незак. абшнарваць, ✂.

абшны́рыць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і абшнарыць.

  • А. усе куткі.

|| незак. абшнырваць, ✂.

абшука́ць, ✂; зак.

  1. Зрабіць вобыск дзе-н., у каго-н.

    • А. кватэру.
    • А. арыштаванага.
  2. Шукаючы, агледзець усё старанна.

    • А. усе кішэні.
    • А. лес.

|| незак. абшукваць, ✂.

абшчы́на, ✂, ж.

  1. Даўней: самакіравальная арганізацыя жыхароў якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі.

    • Сялянская а.
    • Гарадская а.
  2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; садружнасць, брацтва, арганізацыя.

    • А. хрысціян.

|| прым. абшчынны, ✂.

абшыва́нка, ✂, ж.

Лодка з дошак, у адрозненне ад чаўна, які выдзёўбваецца з суцэльнага ствала дрэва.

  • Пераплыць на абшыванцы Дняпро.

|| прым. абшываначны, ✂.