Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абпраме́ніцца, ✂; зак.

Падвергнуцца ўздзеянню якіх-н. прамянёў.

абпраме́ніць, ✂; зак.

Накіраваць на каго-, што-н. прамені, падвергнуць уздзеянню якіх-н. прамянёў.

|| незак. абпраменьваць, ✂.

|| наз. абпраменьванне, ✂ і абпрамяненне, ✂.

  • Радыеактыўнае а.

абпы́рскаць, ✂; зак.

Тое, што і апырскаць.

|| незак. абпырскваць, ✂.

|| аднакр. абпырснуць, ✂.

|| звар. абпырскацца, ✂.

|| незак. абпырсквацца, ✂.

абпячы́, ✂; зак.

Тое, што і апячы.

|| незак. абпякаць, ✂.

абпячы́ся, ✂; зак.

Тое, што і апячыся.

|| незак. абпякацца, ✂.