Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

або́ймы, ✂.

Абрамленне, акружэнне.

  • Азёры ў пышных абоймах лазы.

або́йшчык, ✂, м.

Майстар, спецыяліст па абіўцы мэблі, дзвярэй.

або́лтус, ✂, м. (разм. лаянк.)

Дурань, гультай, нядбайнік.

або́ра​1, ✂, ж. (уст.).

Тонкія вяровачкі ў лапцях, якімі абмотваюцца анучы.

  • Развязаліся аборы.

|| прым. аборачны, ✂.

або́ра​2, ✂, ж. (уст.).

Хлеў для кароў, кароўнік.

або́рка​1, ✂, ж.

Невялікая, тонкая вяровачка; шпагаціна.

  • Перавязаць пакунак аборкай.

або́рка​2, ✂, ж.

Палоска матэрыі, прышытая складкамі ці зборкамі на адзенні.

  • Сукенка з аборкамі.

або́рка​3, ✂, ж. (спец.).

Друкарскі набор укарочанымі радкамі вакол якога-н. малюнка, табліцы і пад.

  • Тэкст у аборку.

або́рт, ✂, м.

Дачаснае адвольнае або штучнае спыненне цяжарнасці, выкідыш.

або́чны, ✂.

Які знаходзіцца ўбаку ад дарогі.

  • Ішлі абочнымі сцежкамі.