Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абгарэ́ць, ✂; зак.

  1. Абвугліцца, пачарнець у агні.

    • Сцяна абгарэла ў час пажару.
  2. Атрымаць апёкі, пашкоджанні ад агню.

    • А. у танку.
    • А. на пажары.

|| незак. абгараць, ✂ і абгарваць, ✂.

абгла́дзіцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Стаць гладкім (пра паверхню чаго-н.).

    • Дошка абгладзілася.
  2. Патаўсцець, паправіцца.

    • Конь крыху абгладзіўся.

|| незак. абгладжвацца, ✂.

абгла́дзіць, ✂; зак. (разм.).

  1. Зрабіць паверхню чаго-н. гладкай, роўнай.

    • А. поручні.
  2. Адкарміць, зрабіць гладкім.

    • А. парсюка.

|| незак. абгладжваць, ✂.

абгле́дзець, ✂; зак.

Тое, што і агледзець.

|| незак. абглядаць, ✂.

|| наз. абгляданне, ✂ і абгляд, ✂.

абгні́лы, ✂.

Пашкоджаны зверху гніллю.

  • А. слуп.

абгні́сці, ✂; зак.

Тое, што і абгніць.

|| незак. абгніваць, ✂.

абгні́ць, ✂; зак.

Стаць гнілым зверху ці з краёў.

  • Паркан абгніў і абваліўся.

|| незак. абгніваць, ✂.

абго́йсаць, ✂; зак.

Бегаючы, пабываць у многіх месцах.

  • А увесь горад.

абго́н, ✂, м.

  1. гл. абагнаць.

  2. Першая кругавая баразна на ворыве.

    • Зрабіць а.

абго́ртачны, ✂.

  1. Прызначаны для абгорткі (у 1 знач.).

    • Абгортачная папера.
  2. Які з’яўляецца абгорткай (у 2 знач.).

    • Абгортачныя лісты кукурузных пачаткаў.