Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асве́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Частка калодзежнага жураўля ў выглядзе доўгай жэрдкі, пры дапамозе якой дастаюць вядро з вадой.

асве́та, -ы, ДМе́це, ж.

Адукацыя, навучанне.

Санітарная а.

асве́тленасць, -і, ж. (спец.).

Колькасць святла, ступень асвятлення; фізічная велічыня, роўная адносіне патоку святла да плошчы паверхні, на якую ён падае.

асве́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

1. Прагрэсіўны грамадскі дзеяч, пашыральнік перадавых ідэй і ведаў.

2. Работнік адукацыі.

|| ж. асве́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. асве́тніцкі, -ая, -ае.

асве́тніцтва, -а, н. (кніжн.).

Дзейнасць асветнікаў.

|| прым. асве́тніцкі, -ая, -ае.

асве́тны, -ая, -ае (кніжн.).

Які служыць асвеце, пашырае асвету.

Асветныя ўстановы.

асве́чаны, -ая, -ае.

Адукаваны, развіты, культурны.

А. чалавек.

|| наз. асве́чанасць, -і, ж.

асве́чвацца гл. асвяціцца.

асве́чваць гл. асвяціць¹.

асвіста́ць, асвішчу́, асві́шчаш, асві́шча; асвішчы́; асвіста́ны; зак., каго-што.

Свістам выказаць сваё незадавальненне, асуджэнне каго-, чаго-н.

А. артыста.

|| незак. асві́стваць, -аю, -аеш, -ае.