Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асатане́лы, -ая, -ае (разм.).

Які асатанеў, азвярэлы.

А. вораг.

|| наз. асатане́ласць, -і, ж.

асатане́ць гл. сатанець.

асацыі́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся; зак. і незак., з кім-чым (кніжн.).

Злучыцца (злучацца) ва ўяўленні па асацыяцыі (у 2 знач.).

асацыі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што, з кім-чым (кніжн.).

Устанавіць (устанаўліваць) асацыяцыю (у 2 знач.) між чым-н.

асацыяты́ўны, -ая, -ае.

Які ўстанаўліваецца па асацыяцыі (у 2 знач.).

А. працэс.

|| наз. асацыяты́ўнасць, -і, ж.

асацыя́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Аб’яднанне асоб або ўстаноў аднаго роду дзейнасці.

Навуковая а.

2. Заснаваная на нервова-псіхічных працэсах сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, думкамі і пачуццямі, пры якой адно выклікае другое.

А. па падабенстве.

|| прым. асацыяцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

асачы́ць, асачу́, асо́чыш, асо́чыць; асо́чаны; зак., каго-што (разм.).

Высачыць, дапільнаваць, знайсці.

А. дзіка.

А., дзе курыца нясецца.

|| незак. асо́чваць, -аю, -аеш, -ае.