Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асляня́ і аслянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня асла.

асляпі́ць, асляплю́, асле́піш, асле́піць; асле́плены; зак., каго-што.

1. Зрабіць сляпым.

2. Часова прытупіць зрок святлом.

Яркае сонца асляпіла мяне.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пазбавіць здольнасці спакойна разважаць, дзейнічаць, разумець што-н.

Злосць асляпіла яго.

4. перан. Зрабіць моцнае ўражанне на каго-н.

Прыгажосць асляпіла нас.

|| незак. асляпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. асляпле́нне, -я, н.

асляпля́льны, -ая, -ае.

1. Вельмі яркі.

Асляпляльнае сонца.

2. перан. Які робіць моцнае ўражанне (звычайна аб прыгожай знешнасці).

Асляпляльная прыгажосць.

|| наз. асляпля́льнасць, -і, ж.