Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асало́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Вышэйшая ступень задавальнення.

Слухаў з асалодай песню.

асамбле́я, -і, мн. -і, -ле́й, ж.

1. Агульны сход якой-н. міжнароднай арганізацыі.

Генеральная А.

Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

2. (уст.). У эпоху Пятра I: баль, вечар з забавамі.

|| прым. асамбле́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).

асана́нс, -у, м. (кніжн.).

Тое, што і сугучнасць; рыфма, у якой супадаюць толькі націскныя галосныя гукі.

|| прым. асана́нсны, -ая, -ае.

Асанансныя рыфмы.

аса́нна, выкл.

У царкоўным богаслужэнні: узнёслае ўслаўленне, хвалебны вокліч у малітве.

Спяваць асанну каму (кніжн., уст.) — узносіць, усхваляць каго-н.

асарамаці́цца гл. сарамаціцца.

асарамаці́ць гл. сарамаціць.

асаро́міцца гл. саромецца.

асаро́міць гл. сароміць.

асартыме́нт, -у, М -нце, м.

1. Падбор разнастайных відаў і гатункаў тавараў у гандлёвым прадпрыемстве або вырабаў у вытворчым.

2. Падбор аднародных прадметаў розных гатункаў.

Багаты а. адзення.

|| прым. асартыме́нтны, -ая, -ае.

асарці́, нескл., н.

Спецыяльна падабраны набор чаго-н.

Шакаладнае а.