Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асячы́ і (радзей) асе́кчы, асяку́, асячэ́ш, асячэ́; асячо́м, асечаце́, асяку́ць; асе́к, -кла; асячы́; асе́чаны; зак., каго-што.

Тое, што і абсячы, абсекчы.

|| незак. асяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

асячы́ся і (радзей) асе́кчыся, асяку́ся, асячэ́шся, асячэ́цца; асячо́мся, асечаце́ся, асяку́цца; асе́кся, -клася; асячы́ся; зак.

1. Нечакана спыніць гаворку, запнуцца.

Яна раптам асеклася, пачырванела.

2. Пацярпець няўдачу ў чым-н.

|| незак. асяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.