Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

астро́жнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст).

Арыштант, той, хто пасаджаны ў астрог (у 2 знач.), у турму.

|| ж. астро́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

астро́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які займаецца астралогіяй.

аструга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ру́ганы і -руга́ны; зак., што.

Тое, што і абстругаць.

|| незак. астру́гваць, -аю, -аеш, -ае.

астры́гчы гл. стрыгчы.

астры́гчыся гл. стрыгчы.

асту́джваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і студзіць.

астудзі́ць гл. студзіць.

астыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. астыць.

2. Тое, што і стыць, стынуць (у 1 знач.).

астыгматы́зм, -у, м. (спец.).

Анамалія праламляльнага асяроддзя вока, якая прыводзіць да расплывістасці адлюстравання.

|| прым. астыгматы́чны, -ая, -ае.

асты́лы, -ая, -ае.

1. Які астыў, стаў халодным.

Астылая печ.

2. перан. Які стаў спакайнейшым, страціў жвавасць, стаў абыякавым да чаго-н.