астрало́гія, -і, ж.
Дысцыпліна, заснаваная на прадказальніцкіх практыках, традыцыях і вераваннях, якія пастуліруюць уздзеянне нябесных цел на зямны свет і чалавека (на яго тэмперамент, характар, учынкі і будучыню) і магчымасць прадказання будучага паводле размяшчэння нябесных цел.
|| прым. астралагі́чны, -ая, -ае.
астра́льны, -ая, -ае (кніжн.).
1. Звязаны з праблемамі светабудовы, жыцця, смерці, лёсу, узаемадзеяння Космасу і Зямлі, боскім пачаткам.
А. культ.
2. Зорны.
А. свет.
астраля́бія, -і, мн. -і, -бій, ж.
Астранамічны і геадэзічны вугламерны інструмент, які выкарыстоўваўся раней для вызначэння становішча нябесных цел, пры здымцы планаў мясцовасці.
астрана́ўт, -а, М -ўце, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяліст па астранаўтыцы.
2. Тое, што і касманаўт.
астрана́ўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
Навука аб палётах лятальных апаратаў у сусветнай прасторы.
|| прым. астранаўты́чны, -ая, -ае.
астрано́м, -а, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст па астраноміі.
астрано́мія, -і, ж.
Навука аб нябесных целах, іх сістэмах, паходжанні, будове, законах руху, хімічным саставе.
|| прым. астранамі́чны, -ая, -ае.
Астранамічная лічба (перан.: надзвычай вялікая).
астраўля́нін, -а, мн. -ля́не, -ля́н, м.
Жыхар вострава.
|| ж. астраўля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
астро́г, -а, М -ро́зе, мн. -і, -аў, м.
1. Горад, абнесены частаколам (гіст.).
2. Тое, што і турма (уст).
|| прым. астро́жны, -ая, -ае (да 2 знач.).
А. рэжым.