Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аса́да², -ы, ДМ -дзе, ж.

1. гл. асадзіць¹.

2. Дзяржанне ў прыладах працы, інструментах.

А. малатка.

А. сякеры.

3. Рамка.

Карціна ў дарагой асадзе.

аса́дак, -дку, м.

1. Дробныя цвёрдыя часцінкі, якія знаходзяцца ў вадкасці і пасля адстойвання асядаюць на дно і сценкі пасудзіны.

А. у растворы.

2. перан. Цяжкае пачуццё, якое застаецца пасля непрыемнай размовы, падзеі і г.д.

Непрыемны а. на душы.

|| прым. аса́дкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

асадзі́ць¹, асаджу́, аса́дзіш, аса́дзіць; аса́джаны; зак., што.

Умацаваць што-н. на чым-н., прымацаваць, уставіць у аправу, у рамку.

А. касу.

А. карціну.

|| незак. аса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

асадзі́ць², асаджу́, аса́дзіш, аса́дзіць; аса́джаны; зак.

1. каго-што. Спыніць, прымусіць падацца назад.

А. каня.

2. што. Прымусіць апасці, апусціцца ўніз.

Дождж асадзіў пыл на дарозе.

3. перан., каго-што. Даць адпор каму-н., прымусіць змоўкнуць, змяніць тон, абарваць (разм.).

4. разм. Зваліць ударам.

Асадзі назад! — прыпыніся, дай прайсці; прэч (як патрабаванне пазбавіцца ад каго- ці чаго-н.).

|| незак. аса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

асадзі́ць³, асаджу́, аса́дзіш, аса́дзіць; аса́джаны; зак.

1. што. Акружыць умацаваны пункт войскам.

А. крэпасць.

А. горад.

2. перан., каго-што. Прыстаць з просьбамі; абступіць, дамагаючыся чаго-н. (разм.).

|| незак. аса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

аса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Паступовае апусканне, асяданне (збудавання, грунту і пад.).

А. снегу.

А. дома.

2. Глыбіня апускання судна ў ваду (спец.).

Глыбокая а.

3. Тое, што і асада² (у 2 і 3 знач.).

Нож з дарагой асадкай.

Партрэт у новай асадцы.

4. Пісьмовая прылада, ручка.

Пісаць асадкай.

аса́дкавы, -ая, -ае.

1. гл. асадак.

2. Які ўтварыўся шляхам асядання мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў.

Асадкавыя горныя пароды.

асака́, -і́, ДМ асацэ́, ж.

Шматгадовая балотная трава з цвёрдым, доўгім, вузкім лісцем.

|| прым. асако́вы, -ая, -ае (спец.).

Сямейства асаковых (наз.).

асалаве́лы, -ая, -ае.

Тое, што і асавелы.

|| наз. асалаве́ласць, -і, ж.

асалаве́ць гл. салавець.