Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асо́бны, -ая, -ае.

1. Адасоблены, самастойны.

Асобнае памяшканне.

Ён жыве асобна (прысл.) ад бацькоў.

2. Некаторы, адзінкавы.

Асобныя заўвагі.

асо́бы, -ая, -ае.

1. Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне.

А. аддзел.

Асобае даручэнне.

2. Адметны, не падобны да іншых, асаблівы.

Асобая думка.

асо́т, -у, М асо́це, м.

Калючая расліна, пустазелле.

|| прым. асо́тавы, -ая, -ае.

асо́ўвацца гл. асунуцца.

асо́ўваць гл. асунуць.

асо́чваць гл. асачыць.

аспе́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Пункт погляду, з якога разглядаюцца прадметы, паняцці, з’явы.

|| прым. аспе́ктны, -ая, -ае.

а́спід¹, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Род ядавітай змяі.

2. перан. Злы, зламыслы, падступны чалавек (лаянк.).

а́спід², -а, М -дзе, м. (уст.) Слаісты мінерал чорнага колеру, які выкарыстоўваўся ў вытворчасці грыфельных дошак.

а́спідны, -ая, -ае.

1. Які мае дачыненне да аспіду²; зроблены з аспіду.

2. Чорны як аспід.

Аспідная дошка — дошка са слаістага мінералу чорнага колеру, на якой пішуць грыфелем.