Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асле́пнуць гл. слепнуць.

аслі́злы, -ая, -ае.

Пакрыты сліззю, граззю; слізкі, коўзкі.

Аслізлая шапачка грыба.

Аслізлая дарога.

аслі́знуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; аслі́з, -зла; зак. (разм.).

Пакрыцца сліззю; стаць коўзкім.

Дарога аслізла.

аслі́ны гл. асёл.

аслі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Самка асла.

аслупава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; зак., што (разм.).

Абазначыць слупамі, паставіць слупы.

А. участак.

|| незак. аслупо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

аслупяне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які аслупянеў ад здзіўлення, нечаканасці і пад.

Чалавек стаяў як а.

|| наз. аслупяне́ласць, -і, ж.

аслупяне́нне гл. слупянець.

аслупяне́ць гл. слупянець.

аслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Недачуць, не разабраць, што сказана.

Ці не аслухаўся я?

2. Уважліва ўслухацца.

Чалавек аслухаўся і перастаў баяцца.

|| незак. аслу́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.