Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падоўжыць, ✂; зак.

Зрабіць даўжэйшым.

  • П. вуду.
  • П. рэйс.

|| незак. падаўжаць, ✂.

|| наз. падаўжэнне, ✂.

падпаіць, ✂; зак. (разм.).

Напаіць з якім-н. намерам да ап’янення.

|| незак. падпойваць, ✂.

падпал, ✂, м.

  1. гл. падпаліць.

  2. Смалякі, трэскі і пад., што служаць для распальвання печы.

    • Прывезці смалякоў на п.

|| прым. падпальны, ✂.

падпаліна, ✂, ж.

Рыжаватая або белаватая пляма на поўсці жывёлы.

  • Карова чорная з падпалінамі.

падпаліць, ✂; зак.

  1. Паднёсшы агонь, запаліць.

    • П. дровы.
  2. Наўмысна, са злосным намерам учыніць пажар дзе-н.

    • П. хату.
  3. Даць падгарэць чаму-н.

    • П. пірог.
  4. і у чым. Раскласці агонь у печы, каб згатаваць ежу, ацяпліць памяшканне.

    • П. печ або у печы.

|| незак. падпальваць, ✂.

|| наз. падпальванне, ✂ і падпал, ✂.

падпалкоўнік, ✂, м.

Афіцэрскае званне, чын, рангам вышэйшы за маёра і ніжэйшы за палкоўніка, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. падпалкоўніцкі, ✂.

падпальшчык, ✂, м.

Той, хто наўмысна ўчыніў пажар.

  • Падпальшчыкаў знайсці не ўдалося.

◊

  • Падпальшчык вайны (пагард.) — той, хто вядзе прапаганду захопніцкай вайны, агрэсар.

|| ж. падпальшчыца, ✂.

|| прым. падпальшчыцкі, ✂.

падпампаваць, ✂; зак.

Дадаткова напампаваць.

  • П. паветра ў камеру.

|| незак. падпампоўваць, ✂.

падпарадкавальны, ✂.

У граматыцы: які мае адносіны да будовы сказаў, утвораных па спосабу падпарадкавання.

  • Падпарадкавальныя злучнікі.

падпарадкаванне, ✂, н.

  1. гл. падпарадкавацца, -ць.

  2. У граматыцы: фармальная залежнасць адных слоў ці сказаў ад другіх.

    • П. даданых сказаў.