Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пах, ✂, м.

Уласцівасць рэчываў, якая ўспрымаецца органамі нюху.

  • Прыемны п.
  • П. кветак.

паха, ✂, ж.

Унутраная частка плечавога выгібу.

  • Несці скрутак пад пахай.
  • Узяць што-н. пад паху або пад пахі.

◊

  • Лахі пад пахі (разм.) — узяўшы самае неабходнае, хутчэй выбірацца адкуль-н.

|| прым. пахавы, ✂.

пахабны, ✂ (разм.).

Непрыстойны, бессаромны.

  • Пахабныя словы.

|| наз. пахабнасць, ✂.

пахаванне, ✂, н.

  1. гл. хаваць.

  2. Абрад закопвання нябожчыка ў зямлю або абрад крэмацыі.

  3. Месца, дзе пахаваны хто-н.

    • Раскопкі пахаванняў.

|| прым. пахавальны, ✂.

  • П. абрад.
  • Пахавальная (наз. паведамленне з дзеючай арміі родным пра гібель байца, афіцэра; разм.).

пахавацца, ✂; зак.

Схавацца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

пахаваць, ✂; зак.

Схаваць многіх, многае.

  • П. усе рэчы.

|| звар. пахавацца, ✂.

пахаджаць, ✂; незак.

Хадзіць (у 1 знач.) не спяшаючыся, прагульваючыся.

  • П. каля хаты.

пахадзіць, ✂; зак.

Хадзіць некаторы час.

  • П. па дварэ.
  • П. у новай сукенцы.
  • П. у кіраўніках.
  • П. за хворым дзіцем.

пахаладанне, ✂, н.

Надыход халоднага надвор’я, пераход да халаднейшай тэмпературы паветра.

  • Пачалося п.

пахапаць, ✂; зак.

Узяць, схапіць усё, многае або ўсіх, многіх.