Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палавець, ; незак.

  1. Набываць палавы колер.

    • Палавее ячмень.
  2. Вызначацца сваім бледна-жоўтым колерам.

    • Неба палавела.

|| зак. запалавець, .

палавік, , м.

Вузкі доўгі дыванок з грубай тканіны, які рассцілаецца на падлозе.

палавіна, , ж.

  1. Адна з дзвюх роўных частак, якія разам складаюць цэлае.

    • П. памідора.
    • П. справы.
    • П. зімы прайшла.
    • Першая п. гульні (у спорце).
  2. Сярэдзіна якой-н. адлегласці, прамежку часу.

    • Праехаць палавіну дарогі.
    • П. восьмай вечара.
  3. Асобная частка жылога памяшкання (уст.).

    • Парадная п. дома.
  4. Пра жонку (разм. жарт.).

    • Мая п. ў ад’ездзе.

|| памянш. палавінка, .

|| прым. палавінны, .

палавінчаты, .

  1. Які складаецца з дзвюх частак, палавін (спец.).

    • Палавінчатая цэгла (бітая).
  2. перан. Пазбаўлены цэласнасці, паслядоўнасці, які не даводзіць чаго-н. да канца.

    • Палавінчатыя меры.
    • Палавінчатае рашэнне.

|| наз. палавінчатасць, .

палавы, .

Які мае бледна-жоўты колер.

  • Збажына ўжо стала палавой.

паладзіць, ; зак.

Прыйсці да ладу, наладзіць узаемаразуменне, магчымасць сумеснага жыцця, дзейнасці.

  • П. з суседзямі.

палажэнне, , н.

  1. Звод правіл, законаў, якія датычацца чаго-н.

    • П. аб выбарах.
  2. Навуковае сцверджанне, сфармуляваная думка.

    • Асноўныя палажэнні кнігі.

паланізаваць, ; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) польскім па мове, звычаях.

|| наз. паланізацыя, .

паланізм, , м.

Слова або выраз, запазычаныя з польскай мовы або пабудаваныя паводле польскага ўзору.

паланіць, ; зак. і незак.

  1. Узяць (браць) у палон (высок. і уст.).

    • П. варожую армію.
  2. перан. Зачараваць (зачароўваць), захапіць (захапляць).

    • П. чароўным голасам.

|| наз. паланенне, .