Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пагалоска, і погаласка, , ж.

Чуткі, размовы, якія перадаюцца.

  • Пусціць пагалоску (погаласку).

побач, прысл.

  1. прысл. Адзін каля аднаго.

    • Мужчыны ішлі п.
  2. прыназ. з Р. Блізка каля каго-, чаго-н., поруч з кім-, чым-н.

    • Ісці п. воза.

Побач з (са), прыназ. з Т

  • 1) зусім блізка ля каго-, чаго-н.

    • Наша хата стаіць п. са школай;
  • 2) адначасова, разам з чым-н.

    • П. са складаннем слоўніка праводзілася манаграфічнае апісанне лексікі.

побыт, , м.

  1. Тое, што і быт.

  2. Знаходжанне, прабыванне дзе-н.

    • За кароткі п. у сталіцы пра многае даведаўся.

|| прым. побытавы, .

повад, , м.

Прывязаная да аброці вяроўка або рэмень, на якіх водзяць каня, радзей — цяля, карову.

  • На повадзе ў каго-н. быць (перан. дзейнічаць не самастойна, па ўказцы каго-н.; неадабр.).

|| прым. павадовы, .

повар, , м.

Спецыяліст па прыгатаванню ежы.

  • Рэстаранны п.

|| ж. паварыха, .

|| прым. поварскі, .

повідну, прысл.

Пакуль не сцямнела.

  • Заехаць л.

погалас, , м. (разм.).

Погаласка, чуткі, розныя размовы.

  • Дайшоў і да мяне гэты п.

погань, , ж. (разм. пагард.).

  1. Усё паганае, непрыемнае, што выклікае агіду.

  2. Пра нядобрага чалавека (людзей).

    • Фашысцкая п.

погляд, , м.

  1. Накіраванасць зроку на каго-, што-н.

    • Кінуць п. на каго-, што-н. (хутка паглядзець).
    • З першага погляду або на першы п. (паводле першага ўражання).
    • Абвесці поглядам (ацэньваючы агледзець).
  2. Выраз вачэй.

    • Ласкавы п.
    • Збянтэжаны п.
  3. перан. Думка, меркаванне, пункт гледжання.

    • Навуковыя погляды.
    • Падзяляць чые-н. погляды.
    • На мой п. (на маю думку).

под, , м.

Ніжняя паверхня ў печы, а таксама (у заводскіх печах) месца, дзе нагрэвам, абпалам або плаўленнем апрацоўваюцца вырабы.

|| прым. подавы, .

  • П. хлеб (спечаны на подзе).