Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

поп​1, ✂, м. (разм.).

Праваслаўны святар.

|| прым. папоўскі, ✂.

поп​2, ✂, м.

У гульні ў гарадкі: вертыкальна пастаўлены гарадок (руха).

◊

  • На папа (разм.) — вертыкальна.

    • Паставіць бочку на папа.

попел, ✂, м.

Пылападобная шэрая маса, якая застаецца ад згарання чаго-н.

  • Выбіць п. з люлькі.
  • Ператварыцца ў п.

|| прым. попельны, ✂.

  • П. колер (светла-шэры).

попелапад, ✂, м. (спец.).

Выпадзенне попелу пры вывяржэнні вулкана.

попельніца, ✂, ж.

Спецыяльная пасудзіна для акуркаў і страсання попелу пры курэнні.

поплаў, ✂, м.

Луг у пойме ракі.

  • Касіць л.

|| памянш. паплавок, ✂.

|| прым. паплаўны, ✂.

поплеч, прысл.

У непасрэднай блізкасці з кім-н., плячо ў плячо, поруч.

  • Ісці л.

попрадкі, ✂, н. (разм.).

Вячоркі, на якіх прадуць.

попыт, ✂, м.

Патрабаванне на тавар, рабочую сілу; патрэба, неабходнасць у кім-, чым-н.

  • П. на кнігі.
  • П. выклікае прапанаванне.

поп-...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да поп-арту, а таксама да поп-музыкі, напр. поп-мода, поп-музыка, поп-дыскі, поп-канцэрт, поп-ансамбль, поп-група, поп-зорка, поп-танцы.