Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плаванне, , н.

  1. гл. плаваць.

  2. Перамяшчэнне па паверхні вады, уменне, здольнасць так перамяшчацца.

    • Школа плавання.
    • Займацца плаваннем.
    • Падводнае п.
    • Сінхроннае п. (від спорту).
  3. Перамяшчэнне на судне ці іншым плывучым сродку, рэйс па водным шляху.

    • Капітан далёкага плавання.
    • Хадзіць у п. (плаваць на судне, служачы, працуючы на ім).

плаваць, ; незак.

  1. Тое, што плысці і плыць (у 1, 2, 3 і 4 знач.), але абазначае дзеянне, якое ажыццяўляецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.

    • П. у возеры.
    • Мелка плавае (перан. пра нязначнага, малаздольнага чалавека; разм.).
  2. Умець трымацца, перамяшчацца на вадзе або ў вадзе.

    • Хлопчык добра плавае.
  3. Трымацца на вадзе, не тануць.

    • Корак плавае.
  4. Служыць на судне.

    • П. матросам на параходзе.
  5. перан. Не валодаючы ведамі, гаварыць, адказваць наўгад (разм. жарт.).

    • П. на экзамене.

|| наз. плаванне, .

|| прым. плавальны, .

  • Плавальныя рухі.
  • П. басейн.

плавіцца, ; незак.

Станавіцца вадкім пад уздзеяннем высокай тэмпературы.

  • Шкло плавіцца пры высокай тэмпературы.

|| зак. расплавіцца, .

|| наз. плаўленне, .

плавіць, ; незак.

Ператварыць цвёрдае цела ў вадкае шляхам награвання.

  • П. метал.

|| зак. расплавіць, .

|| наз. плаўленне, і плаўка, .

|| прым. плавільны, .

  • Плавільная печ.

плавок, , м.

Тое, што і паплавок.

|| прым. плавочны, і плаўковы, .

плагіят, , м.

Выдача чужога твора за свой або выкарыстанне ў сваёй працы чужога твора без спасылкі на аўтара.

плагіятар, , м.

Чалавек, які займаецца плагіятам.

|| прым. плагіятарскі, .

плада...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «плода...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. пладазбор, пладазменнасць, пладамыйка, пладасховішча, пладаедны, пладаягадны, пладагонны.

пладавіты, .

  1. Які хутка размнажаецца, нараджае вялікае патомства.

    • Трусы вельмі пладавітыя.
  2. перан. Які многа піша, напісаў многа твораў, даследаванняў.

    • П. пісьменнік.

|| наз. пладавітасць, .

пладаводства, , н.

Развядзенне пладовых і ягадных раслін як галіна раслінаводства.

|| прым. пладаводчы, .